13-14 лютага: іранская культура і кітайскі новы год

12.02.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 13 лютага, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – музыка з нематэрыяльнай культурнай спадчыны Ямайкі ў выкананні гурта Inna de Yard;
- у 02:00 – сцэны з оперы Джавані Батысты Пергалезі “Служанка-пані”;
- у 06:10 – старонкі цыкла санат і партыт Іагана Себасцьяна Баха для скрыпкі сола;
- 07:30 – “Духоўную спадчыну”: свяшчэннамучанік іерэй Канстанцін Жданаў;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Петруся Броўкі;
- у 08:15 – запісы музыкі заслужанага артыста РБ Юрыя Смірнова;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: упэўненасць у сваіх сілах;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – выбраныя эстрадныя кампазіцыі беларускіх артыстаў;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Навасёлы” паводле аповесці Паўла Місько;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура”: іранская культура і кітайскі новы год;
- у 11:30 – музыка Яна Сібеліуса;
- у 12:15 – сустрэчу з кіраўніком хору ўкраінскай песні і абраду “Ватра” Аляксандрам Валодчанкам;
- у 13:00 – творы Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля Concerto Koln, а таксама запісы Нэта Кінга Коўла;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра кнігі і кніжныя падзеі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: фальклорны ансамбль вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна і дуэт “Цімохі”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі кампазітарам Алегам Елісеенкавым;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: да 140-годдзя балерыны Ганны Паўлавай ;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Валянціна Панамарова;
- у 19:00 – першая частка камічнай оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напой”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кастуся Кірэенкі “Сіроты”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Куцька” Уладзіміра Караткевіча;
- у 21:10 – творчасць савецкага паэта-песенніка Ігара Шаферана;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купал “Рамэа і Джульета” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Гіяцынт”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 14 лютага, мы прапануем:

у 00:04 – канцэрт ансамбля Toko Telo з Мадагаскара;
у 06:10 – старонкі цыкла Іагана Себасцьяна Баха “Санаты і партыты для скрыпкі сола”;
у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Петруся Броўкі (працяг);
у 08:15 – творы Льва Абеліёвіча;
у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казкі “Ох і залатая табакерка”, “Чароўныя сандалі” і “Тупця, Сапця і сапсаваны тэлефон”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Грузія;
- у 11:30 – санаты Нікало Паганіні для скрыпкі і гітары;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Маргарыта Ізворска-Елізар'ева;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Лонданскага барочнага ансамбля і запісы нью-арлеанскага духавога аркестра Dirty Dozen Brass;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: жніўныя песні Беларусі і Таццяна Пладунова;
- у 17:00 – гаворку з выпускніцай БДУ Палінай Даўгіленка;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць эфіру – доктар навук, архітэктар Армен Сардараў;
- у 17:30 – творы Ферэнца Ліста;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Герард Васільеў;
- у 19:00 – другая частка камічнай оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напой”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Разумная дачка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ганны Герман;
- у 21:30 – другая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купал “Рамэа і Джульета” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;
- у 23:10 – музыку Франсіса Пуленка.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.