13-14 сакавіка: вершы Юлія Таўбіна, сустрэча з Галінай Гарэлавай, спектакль Купалаўскага тэатра “Пяюць жаваранкі” паводле Кандрата Крапівы

12.03.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 13 сакавіка, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – музычны эфір “Для паўночнікаў”;
- у 02:00 – музыку Георга Філіпа Тэлемана;
- у 06:10 – творы Пятра Чайкоўскага;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”:  Калдычэўскі лагер смерці;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Юлія Таўбіна;
- у 08:15 – музыку Міхаіла Глінкі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: што дапаможа пахудзець;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: спектакль паводле аповесці Янкі Маўра “Сын вады”;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура”: сустрэчу з Людмілай Асланян – беларускай, што жыве ў Арменіі;
- у 11:30 – запісы Святаслава Рыхтэра;
- у 12:15 – сустрэчу з Галінай Гарэлавай (да юбілею кампазітара);
- у 13:00 – творчасць Святланы Данілюк;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт контратэнара Філіпа Жарускі, запісы канадскай спявачкі Дэборы Кокс;
- у 16:00 – “Кнігарню”: гаворку з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай і аповед пра змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – масленічныя фальклорныя запісы;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з рэжысёрам тэатра Анастасіяй Грыненка;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: барытон Леа Нучы, балерына Марына Сямёнава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Пол Робсан;
- у 19:00 – першую частку оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Снягурачка”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Уладзіміра Цвяткова “Дождж, які хацелася паліць”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Месяцавы зайчык”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Лайзы Мінэлы;
- у 21:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Пяюць жаваранкі” паводле Кандрата Крапівы (да 125-годдзя з дня нараджэння драматурга);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Біруза”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 14 сакавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы квартэта Рудзі Цапфа (Баварыя);
- у 06:10 – музыку Пятра Чайкоўскага;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Юлія Таўбіна (працяг);
- у 08:15 – арыі з аперэт у выкананні Мікалая Геды;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: дзве інсцэніраваныя гісторыі Алены Васілевіч “Я – унук капітана”, “Як я быў доктарам”, а таксама дзве “італьянскія” гісторыі гэтага ж аўтара – “Нікало Паганіні” і “Фабіа і Маня”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Турцыя;
- у 11:30 – Першы скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: рэжысёр Ганна Маторная і дырыжор Мікалай Макарэвіч;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Даяны Рыўз;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Васіліна Прыбылова;
- у 17:00 – гаворку з прадпрымальніцай Ганнай Мірончык пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – доктар філалагічных навук Яўген Гарадніцкі;
- у 17:30 – клавірныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Радміла Караклаіч і Эміл Дзімітраў;
- у 19:00 – другую частку оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Снягурачка”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Зайчыкі”;
- у 21:10 – творчасць Эміля Гараўца;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Пяюць жаваранкі” паводле Кандрата Крапівы (да 125-годдзя з дня нараджэння драматурга);
- у 23:10 – музыку Хенрыка Гурэцкага.
У праграме магчымы змены.