12.08.2022
Сябры, у суботу, 13 жніўня, у нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы джазавага трубача Крыса Боці;
- у 02:00 – фартэпіянныя творы Мікалая Метнера;
- у 06:10 – харальныя прэлюдыі Іагана Себасцьяна Баха са зборніка “Маленькая арганная кніжачка”;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: музыка ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Рыгора Семашкевіча;
- у 08:15 – запісы артыстаў Музычнага тэатра Беларусі;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Муслім Магамаеў, Мацільда Кшасінская;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: коўч-тэрапеўт;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Хлопчык з вялікай Місісіпі” пра дзяцінства Марка Твена (частка першая);
- у 11:00 – “Планета “Культура””: традыцыі Казахстана;
- у 11:30 – творчасць народнай артысткі СССР Ларысы Александроўскай;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Маргарыта Александровіч;
- у 13:00 – архіўны запіс з удзелам Вольгі Дадзіёмавай і Віктара Скорабагатава (да 90-годдзя з дня нараджэння Адама Мальдзіса);
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама калекцыя мелодый у выкананні Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна і выканаўцаў вёскі Прыбылавічы Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 – п’есы Ісака Альбеніса і Роберта Шумана;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: акцёр тэатра і кіно Анатоль Гур’еў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Тамара Цэрэтэлі;
- у 19:00 – першая частка оперы Джузэпэ Вердзі “Дон Карлас”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: першая частка апавядання Марыі Цітарчук “Начная тубяроза”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра чароўную гісторыю;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Валянціны Ляўко;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Гамлет” па п’есе Уільяма Шэкспіра (да 95-годдзя з дня нараджэння заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мацвея Федароўскага);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Гіяцынт”.
У нядзелю, 14 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – творы Іагана Себасцьяна Баха, Антоніа Вівальдзі, Антоніа Сальеры, Франсіса Пуленка і Андрэя Эшпая;
- у 06:10 – музыка Пятра Чайкоўскага да трагедыі Уільяма Шэкспіра “Гамлет”;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Рыгора Семашкевіча (працяг);
- у 08:15 – фрагменты з оперы Аляксея Рыбнікава “Юнона і “Авось””;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Хлопчык з вялікай Місісіпі” пра дзяцінства Марка Твена (працяг);
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Індыя;
- у 11:30 – фрагмент Першага скрыпічнага канцэрта Нікало Паганіні;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: саліст Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Мельнікаў;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама запісы трыа пад кіраўніцтвам Кіта Джарэта;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт Анатоль Зэкаў;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: удзельнікі Школы традыцыйнага мастацтва фальклорнага гурта “Гуда”;
- у 17:00 – флейтавыя санаты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Карэл Гот;
- у 19:00 – завяршэнне оперы Джузэпэ Вердзі “Дон Карлас”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: другая
частка апавядання Марыі Цітарчук “Начная тубяроза”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра старога кенгуру;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Элвіса Прэслі;
- у 21:30 – другая частка радыёспектакля “Гамлет” па п’есе Уільяма Шэкспіра (да 95-годдзя з дня нараджэння заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мацвея Федароўскага);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Бенджамін Брытэн.
У праграме магчымы змены.