У аўторак 13 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскай джазавай спявачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: запіс брытанскага скрыпача Найджэла Кенэдзі;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні лірычнага дуэта Алы Ёшпэ і Стахана Рахімава;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Пятра Глебкі;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”:саўндтрэкі да фільма Эндзі Тэнанта “Двое: я і мой цень”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”: Пра конкурс чытальнікаў “Белая птушка” размаўляем з куратарам конкурса Наталляй Сіроткай;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфанічныя творы Антаніна Дворжака;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: арыі з опер Джузэпэ Вердзі і музыка да балета “Сем прыгажунь”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Боба Брукмаера 1950-х гадоў;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Скрыпічная саната і фартэпіянныя п’есы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: творы італьянскага кампазітара канца 18-га пачатку 19-га стагоддзя Джавані Паізіэла;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Эрыка Саці;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Каму расказваюць казкі”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць аўстрыйскага кампазітара-авангардыста Д’ёрдзь Лігеці.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.