13 чэрвеня ў эфіры

 У чацвер 13чэрвеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы групы ElectricLightOrchesra канца 1970-х гадоў;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы Чэчыліі Барталі;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы папулярных эстрадных выканаўцаў  30-х і 40-х гадоў мінулага стагоддзя;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творы Акіры Касемура;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з пісьменніцай, паэтам і перакладчыцай Інай Фраловай;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні групы “Браво”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Лойда Уэбера да мюзікла “Прывід оперы”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні Ігара Лучанка ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Пятнаццаты канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта для фартэпіяна;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Боба Брукмаера 1950-х гадоў;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – загадчык сектара запаведнай справы НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Уладзімір Усцін;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Эдуарда Хіля;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Войціка;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфанічныя творы Моцарта, Данцы, Шуберта;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы опернай спявачкі народнай артысткі Савецкага Саюза Нінэль Ткачэнкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.