13 чэрвеня ў нашым эфіры

У панядзелак, 13 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Smokie;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: Аль Бана і Раміна Паўэр;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: “Піраты Карыбскага мора”;
- у 07:25 і 23:30 – фартэпіянныя экспромты Франца Шуберта;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Пімена Панчанкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Еспер Кюд;
- у 08:25 і 13:05 – запісы айчыннага гурта “Крэсіва”;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Дваццаць сёмы канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта з рэпертуару Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Армстранга;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця – загадчык аддзела Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Вольга Наважылава;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Італія;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: як падтрымаць бацькоў абітурыентаў;
- у 15:15 – товры беларускіх кампазітараў Сяргея Янковіча і Уладзіміра Солтана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Янкі Маўра “ТВТ”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – запісы піяніста Эмануэля Акса;
- у 19:00 – творчасць саамскай спявачкі Мары Бойнэ з Лапландыі і вакальнай групы Voxtra;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Несцерку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Сары Конар;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць расійскага кампазітара Яўгена Грынько.
У праграме магчымы змены.