13 кастрычніка слухайце ў эфіры

12.10.2021 

Шаноўныя, сераду, 13 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага выканаўцы Рэя Чарльза;
- у 02:00 – Канцэрт для фагота і Канцэрт для трубы Іагана Непамука Гумеля;
- у 06:10 – песні ў выкананні Патрысіі Каас;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з оперным спеваком Міхаілам Дружынам, вершы Аляксея Зарыцкага і кантата Георгія Свірыдава “Драўляная Русь”;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: піяніст Габрыель Гарсія Тэла;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Рона Картэра 1973 года;
- у 8:30 і 23:30 – запісы канадскай спявачкі і актрысы Дзіны Дурбін;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі розных эпох і стыляў;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Святланы Данілюк, Эліны Гаранчы;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць французскага акцёра і эстраднага спевака Іва Мантана;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: Кацярына Мядзведзева;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – паэтэса Настасся Нарэйка;;
- у 15:15 – Першая і Трэцяя сюіты з балета Яўгена Глебава “Выбранніца”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:30 – Струнны квартэт Фа мажор опус 64 Луіджы Бакерыні;
- у 19:00 – запісы шатландскай групы Cajers і аргенцінскай спявачкі Габрыэлы Торэс;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Музыка-чарадзей”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.