13 красавіка:

12.04.2021 

У аўторак, 13 красавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Майка Олдфілда пачатку 1980 гадоў;
- у 06:10 – папулярныя мелодыі песеннай эстрады мінулых гадоў;
- у 09:00 – мелодыі Крыстофа Вілібальда Глюка, Джузэпэ Тарціні, Пятра Чайкоўскага і Леаніда Смялкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – спевы Мантсерат Кабалье;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы 1962 года Бадзі Рыча і яго групы;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Слова, якое гучыць…”. Госця студыі – дырэктар Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра Галіна Дзягілева;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма Вудзі Алена “Поўнач у Парыжы”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанец Клінт Мэнсел;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – вакальныя цыклы Галіны Гарэлавай і Алега Турышава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваны матылёк і Белая мышка”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з музыказнаўцам Дзмітрыем Жураўлёвым, верш Валерыя Брусава і Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 3 рэ мінор Сяргея Рахманінава;
- у 17:30 – Сімфонія № 1 Роберта Шумана;
- у 19:00 – канцэрт камернага аркестра Сэнт-Пола (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Вясновыя клопаты”;
- у 21:10 – любімыя мелодыі рок-н-рола (да Сусветнага дня рок-н-рола);
- у 22:15 – творчасць нідэрландскай саксафаністкі Кэндзі Далфер;
- у 23:30 – фартэпіянную музыку Марыса Равэля.
У праграме магчымы змены.