13 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: хіты замежнай эстрады;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Пласіда Дамінга;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы нямецкага кампазітара Бернварда Коха;
- у 07:20 і 13:15 – у праграме «Con Tempo» гучыць музыка Рыгора Суруса і Аляксандра Клеванца;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: творы Леанарда Бернстайна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з амерыканскага вестэрна «Выдатная сямёрка»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Узвышанае і зямное»;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
 - у 9:00 - «На родны лад»: народныя і рэлігійныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: вакальныя творы Георгія Свірыдава на вершы Сяргея Ясеніна;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Скрыпічнага канцэрта Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – у праграме «Час на джаз» гучыць саксафон Соні Стыта; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечаны сёлетняй культурнай сталіцы краіны - Паставам;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Скрыпічная саната №2 Эдварда Грыга;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Фартэпіянны канцэрт Ларысы Мурашкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы французскага скрыпача Рэно Капюсона;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія ўрачыстага канцэрта-закрыцця Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск -2026», які адбыўся 10 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Фантастычная» сімфонія Гектора Берліёза.

У праграме магчымы змены