13 ліпеня: першая частка фіналу Нацыянальнага адбору на дзіцячы міжнародны музычны конкурс “Віцебск – 2021”

12.07.2021 

У аўторак, 13 ліпеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць брытанскага спевака Рода Сцюарта;
- у 02:00 – музычныя творы Пятра Чайкоўскага і Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – “Музычны світанак”;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Франсіса Пуленка, Сяргея Пракоф’ева, а таксама запісы айчыннай спявачкі Маргарыты Александроўскай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – запісы Любові Казарноўскай і Мусліма Магамаева;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Бінга Кросбі 1957 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Урокі класікаў”. Госць студыі – пісьменнік Уладзімір Ліпскі;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча;
- у 13:30 – “Кругасвет”: Іспанія;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спявае Валянціна Талкунова;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: аркестравыя і акустычныя версіі песень Мобі;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;
- у 15:15 – творы беларускага сучаснага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага і ананімных старадаўніх аўтараў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з казкай Галіны Пшонік “Змяя Маня”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з ранейшым дырэктарам музея Якуба Коласа Зінаідай Камароўскай, кантата “Сказ пра Мядзведзіху” Анатоля Багатырова;
- у 17:30 – арыі з опер Джузэпэ Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першую частку фіналу Нацыянальнага адбору на дзіцячы міжнародны музычны конкурс “Віцебск – 2021”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра птушак”;
- у 22:15 – творчасць кампазітара Ёшыхіса Хірана;
- у 23:30 – Канцэрт № 2 для віяланчэлі з аркестрам Карла Давыдава.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.