13 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 13 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць італьянскага саксафаніста і аранжыроўшчыка Фаўста Папеці;
- у 02:00 – “Французскія” сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – запісы Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча (да 70-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі);
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: фрагменты мюзікла Валерыя Іванова “Пунсовыя ветразі”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы беларускага выканаўцы Валянціна Каваліва;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы айчыннага паэта Генадзя Пашкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Шын Джыха;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: арт-група “Беларусы”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – запісы Івана Карызны і Кірыла Кедука, струннага аркестра гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: мелодыі П’етра Масканьі, Мікалая Рымскага-Корсакава, Мануэля дэ Фальі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Скота;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця студыі – мастак Святлана Ярмак;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча Барыс Ліўшыц;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця – дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава;
- у 15:15 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Мікуліч;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Чамучка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алены Масла “Пацучок Фэлік падарожнічае”;
- у 17:00 – музычныя творы англійскага кампазітара Эдварда Элгара;
- у 19:00 – запісы гітарыста Марыса Ругебрэхта, а таксама чэшскай групы Braagas;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “На крыле ў анёла”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Аляксандра Ціхановіча (да 70-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі);
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: запісы Рудольфа Керэра.
У праграме магчымы змены.