- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Таніты Цікарам, Фрыды Бакара і Браяна Фэры;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Нікало Паганіні;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» – лірыка Веры Вярбы;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: папулярныя эстрадныя мелодыі ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны Міхаіла Фінберга;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, падарожнічае па Свіслацкім раёне;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы аўстрыйскай вакалісткі Пені Маклін;
- у 10:30 –госця праграмы «Віртуозы» – куратар выставы «Энергіі колеру» Алена Цагельская;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Восьмага струннага квартэта Людвіга ван Бетховена;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечаная творчасці легендарнай актрысы Купалаўскага тэатра, народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» сваімі думкамі і разважаннямі дзеліцца артыстка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Заянчкоўская;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – флейтавыя канцэрты і сюіты Георга Філіпа Тэлемана, у «Джазавых краявідах» – альбом R-n-B і соўл-спевака Піпа Брайсана 1978 года;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» – падборка бяседных песень;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: вальсы і экспромты Аляксандра Скрабіна;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны савецкаму даваеннаму джазу;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»:другая частка оперы Жоржа Бізэ «Кармен». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем запісы Джо Кокера 1986 года;
- у 21:00 – юныя слухачы пачуюць казку Галіны Пярун «Падарунак маленькай кропелькі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Майлза Дэвіса «Milestones» 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» паводле п'есы Бернарда Шоу. Рэжысёр-пастаноўшчык Аркадзь Кац, кампазітар Аляксей Еранькоў, сярод выканаўцаў – народная артыстка Беларусі Бэла Масумян, заслужаныя артысты нашай краіны Сяргей Чэкерэс, Уладзімір Шэлестаў, Аляксандр Суцкавер, Людміла Былінская. Запіс па трансляцыі 2012 года;
- у 23:10 – у праграме «Акадэмія гуку» – кінамузыка Джона Уільямса.
У праграме магчымы змены