13 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі ў выкананні джазавай спявачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы трыа «Шын» і цымбальнага аркестра «Букавінка»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Лаліта Торэс;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць музычнага праекта Silver Maple;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае наведаць Кобрын;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Надзеі Чапрагі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты оперы Анатоля Багатырова «У пушчах Палесся»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы Іаганэса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: прагучаць урыўкі з опер Шарля Гуно і Жуля Маснэ;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трубача Кліфарда Браўна 1954 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госці студыі – беларускія графікі Усевалад Швайба і Фёдар Шурмялёў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Струнны квартэт №1 соль мінор Ральфа Воан-Уільямса;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Івана Мележа «Дарогі на ўсход і захад». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Алесандра Скарлаці;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы амерыканскага гітарыста-віртуоза Эл Дзі Меолы.

У праграме магчымы змены.