13 верасня: госць студыі – дацэнт Інстытута літаратуры НАН, кандыдат філалагічных навук Мікола Мікуліч

10.09.2021 

У панядзелак, 13 верасня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – легенду французскай эстрады Шарля Азнавура;

- у 06:10 – запісы канадскай спявачкі Сары Маклахлан;

- у 09:00 – музыку Леанарда Бернстайна і Джакама Пучыні;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;

- у 11:30 – Саната №1 Роберта Шумана;

- у 12:10 – “Час на джаз”: трамбаніст Джэй-Джэй Джонсан;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – дацэнт Інстытута літаратуры НАН, кандыдат філалагічных навук Мікола Мікуліч;

- у 13:05 і 21.10 – песні з рэпертуару Аляксандра Разэнбаума;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Генадзя Гладкова да фільма “12 крэслаў”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Наініта Дзеса;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: арт-тэрапія;

- у 15:15 – творы кампазітараў Галіны Гарэлавай і Міхаіла Васючкова ;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Агенцтва састарэлых навін”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: народная артыстка Беларусі Вольга Галіна ўспамінае пра адну з падзей БДТ-1;

- у 17:30 – Канцэрт №2 до мінор для скрыпкі П'етра Лакатэлі;

- у 19:00 – выступленні саксафаніста Вольфганга Пушнінга з ансамблем і гурта “Боі Акі квартэт”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Кропля-неспадзяванка”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы гітарыста-віртуоза Эл Дзі Меолы;

- у 23:30 – Сімфонія №5 Франца Шуберта.

У праграме магчымы змены.