13 жніўня. "На паліцах фанатэкі" - да дня памяці Якуба Коласа

12.08.2021

Пятніцу, 13 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі і актрысы Барбры Стрэйзанд;
- у 02:00 – раннія творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні ў выкананні аўстралійскай спявачкі Кайлі Міноўг;
- у 09:00 – мелодыі Джакама Пучыні, Віктара Помазава, Сяргея Рахманінава, Льва Абеліёвіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – Першая і Другая санаты Эжэна Ізаі для скрыпкі сола;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Соні Стыта 1962 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці эфіру – супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Захарава і Таццяна Сапега (да 15-годдзя Музея кнігі);
- у 13:05 і 21:10 – спевы Валянціны Ляўко;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Мадэст Табачнікаў;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Янкі Сіпакова “Лета з мятлушкай”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нарвежскі кампазітар і піяніст Ветле Наро;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Канкрэтная музыка”;
- у 15:15 – фрагменты VI фестывалю “Музы Нясвіжа”, які адбыўся ў 2001 годзе;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі “Маша і яе сябры” Івана Юркіна, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі” (да дня памяці Якуба Коласа): фрагменты выступлення класіка на ІІІ з’ездзе беларускіх пісьменнікаў, успаміны Антона Бялевіча, апавяданне “Святы Ян”;
- у 17:30 – фартэпіянныя творы Франсіса Пуленка;
- у 19:00 – аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – музыка Людвіга ван Бетховена ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 23:30 – запісы джаз-ансамбля “Алегра”.

У праграме магчымы змены.