14-15 верасня НББ правядзе Міжнародны кангрэс, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

10.03.2017

Выпушчанае ў Беларусі факсімільнае выданне твораў Францыска Скарыны папоўніла фонды найбуйнейшых бібліятэк свету – Брытанскай, Нью-Ёркскай публічнай і Ватыканскай. Перадача адбылася падчас мерапрыемстваў да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Гэта дата, уключная ў каляндар памятных падзей ЮНЕСКА, гучыць па ўсім свеце. Расказвае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Фота: belta.by