14 чэрвеня: госць эфіру – дэкан філалагічнага факультэта БДУ Сяргей Важнік

11.06.2021 

У панядзелак, 14 чэрвеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Майсея Вайнберга, Барыса Чайкоўскага, Рыкарда Дрыго;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “Іспанскую рапсодыю” Марыса Равэля;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Білі Экстайн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дэкан філалагічнага факультэта БДУ Сяргей Важнік;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Дэміса Русаса;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі да фільмаў Леаніда Гайдая;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Наініта Дзеса;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – творы беларускага кампазітара Уладзіміра Грушэўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вясёлыя гісторыі пра Васю Лайдачкіна і яго сяброў”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аповед пра поп-арт, сцэна са спектакля “Мілы хлус”, Саната № 1 соль мінор Іагана Себасцьяна Баха;
- у 17:30 – творы Бернарда Пасквіні;
- у 19:00 – запісы квартэта Монікі Драш (Германія), квінтэта “Валдай” (Расія), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць кампазітара Роба Дугана;
- у 23:30 – цыкл п’ес для фартэпіяна “Дзіцячы альбом” Арама Хачатурана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.