14 чэрвеня стартуе Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024»

11.06.2024

На працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў фестываль ставіць перад сабой задачу захавання духоўных і маральных традыцый і нацыянальнага мастацтва. Мерапрыемствы аб’ядноўваюць ужо вядомых артыстаў, паэтаў, кампазітараў, а таксама маладыя таленты. Акрамя асноўных канцэртаў, гледачы могуць наведаць вялікую колькасць падзей, якія адбываюцца на шматлікіх пляцоўках Маладзечна. У праграме фестывалю прыме ўдзел і заслужаны калектыў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Фінберга. Расказаў аб адметнасцях форуму мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Максім Расоха.

Фота - belta.by