14 чэрвеня ў нашым эфіры

У аўторак, 14 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – праграму Куінсі Джонса I heard that;
- у 02:00 – музычныя творы Ёзэфа Гайдна;
- у 06:10 – папулярныя мелодыі з рэпертуару Валерыя Сюткіна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Ціхана Хрэннікава;
- у 7:25 і 23:30 – запісы кларнетыста Леапольда Улаха;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Міхася Башлакова;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Яніс Ксенакіс;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: творы Восіпа Казлоўскага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – запісы Тамары Рэмез і фартэпіяннага дуэта Наталлі Котавай і Валерыя Баравікова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы трыа Біла Эванса 1969 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “На хвалі часу, у плыні жыцця. Да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк””;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Кітай;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы беларускіх кампазітараў Сяргея Бельцюкова і Уладзіміра Каральчука з саліруючымі духавымі інструментамі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – музыку Эдварда Грыга;
- у 19:00 – творы Пятра Чайкоўскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Валяр’ян”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Дэміса Русаса;
- у 22:15 – творчасць расійскага кампазітара і піяніста Ільі Бешаўлі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.