- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы фанк-соўл групы з Новага Арлеана «Chokolate Milk»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы нямецкага піяніста, кампазітара, дырыжора і педагога Ігнаца Мошэлеса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: гучаць мелодыі аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы аркестравага ансамбля «The Irrepresibles»;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» вандруем у Ліду;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Кацярына Сямёнава;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі да фільма «Чалавек-павук» 2002 года кампазітара Дэні Элфмана;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка французскага кампазітара Дарыюса Міё;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» прапануе творы Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы жанчыны-трубача Клоры Браянт;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госця студыі – намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Квартэт для скрыпкі, альта, віяланчэлі і фартэпіяна мі мінор чэшскага кампазітара Здэнека Фібіха;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар» у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: «Добра тэмпераваны клавір» Іагана Себасцьяна Баха у выкананні кампазітара, клавісініста і арганіста Андрэя Валконскага;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы ансамбля старадаўняй музыкі «Ensemble Inegal» і Нідэрландскага Бахаўскага таварыства;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць нямецкага кампазітара Вольфганга фон Швайніца.
У праграме магчымы змены