14 ліпеня: тэма размовы - захаванне памяці пра лагер ваеннапалонных у Масюкоўшчыне

14.07.2021 

Чацвер, 15 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага спевака і кампазітара Стыві Уандэра;
- у 02:00 – запісы эстонскага ансамбля званочкаў “Арсіс”;
- у 06:10 – кампазіцыі Юрыя Антонава;
- у 09:00 – музычныя творы Уладзіміра Алоўнікава, Георга Філіпа Тэлемана, Сяргея Рахманінава, Віктара Капыцько;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – арганныя п’есы Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кол Портэр і Дзізі Гілеспі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Даніілам Шэйкам. Тэма – захаванне памяці пра лагер ваеннапалонных у Масюкоўшчыне;
- у 13:05 і 21.10 – фрагменты вечара Марка Фрадкіна на “Славянскім базары – 1998”;
- у 14:05 – фрагменты “Тэатральнага дывертысмента” Алега Залётнева;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі кампазітар Олафур Арнальдс;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: Трактарагорад;
- у 15:15 – п’есы Аляксандра Літвіноўскага “Казкі чароўнага дрэва”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з казкай Галіны Пшонік “Снягоўна”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты інтэрв’ю з Уладзімірам Мулявіным, аўтарскае выкананне вершаў Максіма Танка, мелодыі Нікало Паганіні;
- у 17:30 – творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА: першая частка фіналу нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2021”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра дзяўчынку Алёну, якая ўлетку гасцявала ў бабулі (частка 1);
- у 22:15 – фрагменты опер Аляксандра Барадзіна, Джузэпэ Вердзі;
- у 23:30 – запісы ВІА “Синяя птица”.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.