14 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы пуэртарыканскага спевака і акцёра Рыкі Марціна;
- у 06:10 – «Музычны світанак» сустракаем з песнямі Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю нямецкага кампазітара Хенінга Фукса;
- у 07:20 і 13:15 – у праекце «Con Tempo» вас чакае знаёмства з творамі беларускіх кампазітараў, напісанымі ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» прысвечаны музыцы Яна Фрэнкеля;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм «Благочестивая Марта» 1980 года, кампазітар Генадзь Гладкоў;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы народнага артыста Беларусі, скрыпача Льва Гарэліка;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды»;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Сяргея Пракоф'ева;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: гучыць музыка Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Таццяна Толсцік;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: «Энігма-варыяцыі» брытанскага кампазітара Эдуарда Элгара;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага прагучыць Сімфаньета №1 Мікалая Чуркіна – «Беларускія карцінкі»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы нямецкага кампазітара Іагана Вільгельма Гертэля;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – радыёверсія канцэрта-адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: вальсы, полькі і ўрыўкі з аперэт Іагана Штрауса.

У праграме магчымы змены.