14 лютага ў нашым эфіры

У панядзелак, 14 лютага, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі замежнай эстрады мінулых дзесяцігоддзяў;
- у 01:30 – другую і трэцюю дзеі аперэты Рабэра Планкета “Карнявільскія званы”;
- у 03:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 04:00 – апавяданне Юліі Зарэцкай “Сон”;
- у 04:30 – другую частку радыёспектакля “Аварыя” па матывах аповесці Фрыдрыха Дзюрэнмата;
- у 06:10 – песні савецкага кампазітара Аскара Фельцмана;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з мастацкай стужкі “Біндзюжнік і Кароль”;
- у 07:25 і 23:30 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Юлія Таўбіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: люксембургскі кампазітар Франчэска Трыстана;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: песні Леаніда Захлеўнага ў выкананні Яраслава Еўдакімава;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – свецкую араторыю Георга Фрыдрыха Гендэля “Семела”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – санаты Жазэфа Бадэна дэ Буамарцье;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Рут Браўн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця – загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака БДУ Алеся Кузьмінава;
- у 13:30 – “Планета “Культура””: мінскі Дом дружбы іранцаў;
- у 14:15 і 23:00 – працяг “Крэйцаравай санаты” Льва Талстога;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: асаблівасці коўчынгу;
- у 15:15 – Першую сіфонію Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы аўстрыйскага кампазітара Іагана Непамука Гумеля;
- у 19:00 – запісы італьянскіх груп Bonifica Emiliana Veneta i Abnoba;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: гісторыі пра рыбінага цара і ноч;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ганны Герман;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы французскага кампазітара Поля Марыа.

У праграме магчымы змены.