14 мая: госць эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня”, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі пісьменнік Зіновій Прыгодзіч

13.05.2021 

Пятніцу, 14 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы Фрэнка Сінатры;

- у 02:00 – Другая сімфонія Сяргея Рахманінава;

- у 06:10 – творчасць шатландскага гітарыста, кампазітара і аўтара песень Донавана Філіпса Ліча;

- у 09:00 – музыка Яна Сібеліуса, Ігара Стравінскага, Фелікса Мендэльсона і Андрэя Эшпая;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;

- у 11:30 – Саната №7 для скрыпкі Людвіга ван Бетховена;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: спявак Джо Уільямс;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня”, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі пісьменнік Зіновій Прыгодзіч;

- у 13:05 і 21:10 – песні кампазітара Уладзіміра Мацецкага;

- у 14:05 – музыка Арама Хачатурана да фільмаў ;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Moby;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Французскі інжынер Гюстаў Эйфель”;

- у 15:15 – спявае народны артыст Беларусі Якаў Навуменка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;

- у 17:30 – Канцэрт для фагота з аркестрам Сі бемоль мажор і Канцэрт для флейты з аркестрам Франсуа Дэўена;

- у 19:00 – канцэрт Yokohama Sinfonietta творамі Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Здарэнне з Аўсейкам” (працяг);

- у 22:15 – запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Генадзя Цітовіча;

- у 23:30 – запісы Джорджа Майкла.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.