14 снежня: Бенедэта Марчэла і лацінаамерыканскія танцы

11.12.2020 

У панядзелак, 14 снежня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Фрэнка Сінатры;
- у 06:10 – песні пра зіму;
- у 09:00 – мелодыі Фрыдэрыка Шапэна, Мечыслава Карловіча, Карла Марыі фон Вэбэра;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – Альтовы канцэрт Яна Кршціцела Ваньхаля;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Джазавы кампазітар і аранжыроўшчык Джэры Маліган”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Лацінаамерыканскія танцы” (працяг);
- у 15:30 – старонкі балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам музея “Лошыцкая сядзіба” Лідзіяй Марковіч;
- у 17:30 – творы Бенедэта Марчэла;
- у 19:00 – музычны вечар ад 9 студзеня 2008 года, які прайшоў у Белдзяржфілармоніі рамках Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творы ў выкананні азербайджанскага спевака і акцёра Рашыда Бейбутава;
- у 22:15 – запісы музыкі амерыканскага кампазітара Філіпа Гласа;
- у 23:30 – сімфанічны трыпціх Клода Дэбюсі “Накцюрны”.

У праграме магчымы змены.