- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Конга;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Дзявятая сімфонія Франца Шуберта;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: фрагмент «Маленькай арганнай кніжачкі» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына»: адзін з найстарэйшых храмаў Мінска – храм святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Хведара Гурыновіча чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»»:творы Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», навіны літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы дацкага спевака, кампазітара, арганіста, піяніста і прадзюсара Томі Сібаха;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госць студыі – гітарыст-віртуоз Павел Кухта;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Васямнаццатай санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: старонкі нарыса Марыны Цвятаевай «Маці і музыка»;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: працяг размовы з заслужанай артысткай Беларусі, опернай спявачкай Нагімой Галеевай;
- у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: пра музычную творчасць Мацея Радзівіла расказвае кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: творы старадаўніх англійскіх кампазітараў: Георга Фрыдрыха Гендэля, Джэрэмая Кларка, Генры Пёрсела, Уільяма Бёрда і іншых, а таксама запісы амерыканскага спевака Брука Бентана;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: сюіта Мікалая Рымскага-Корсакава з оперы «Пан ваявода»;
-у 18:10 – «Вечары на канапе»: жыццё і творчасць зоркі эстрады пачатку XX стагоддзя Настассі Вяльцавай;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая дзея оперы Джузэпэ Вердзі «Луіза Мілер» паводле драмы Фрыдрыха Шылера «Каварства і каханне», сярод выканаўцаў – Пласіда Дамінга і Алена Абразцова;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Вячаслава Адамчыка «Дзень ранняе восені» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Пра лясны інтэрнат»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай спявачкі Этэл Эніс 1961 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «У ціхім завулку» паводле п'есы Аркадзя Маўзона. Год запісу 1956;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by