14 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: «Рамантычная калекцыя 60-ых»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мадэста Мусаргскага;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Эдзіт Піяф;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскага кампазітара Ніла Акры;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны народнаму артысту СССР Ігару Лучанку;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты Адрыяна Чэлентана;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер Джакама Пучыні і Джузэпэ Вердзі;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: знаёмства з рамеснікамі Іўеўскага раёна;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Луіджы Бакерыні, Ігнаца Плееля, Морыца Машкоўскага;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Апавяданні з цыкла «Запіскі юнай хірургіні» Паліны Корневай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі і актрысы Марганы Кінг;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма праграмы – дзень нараджэння Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубронак»;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: запісы духавога аркестра «Віртуозы Мінска»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Кузьмы Чорнага «Зямля»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: камерныя творы Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: камерна-інструментальная музыка Антаніна Дворжака;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: «Іспанская рапсодыя» Марыса Равеля;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма «Іграем упершыню» ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. Запіс зроблены ў маі 2025 года ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: лепшае з рэпертуару духавога аркестра «Няміга».
У праграме магчымы змены