15 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка чэшскага кампазітара XVIII стагоддзя Іагана Баптыста Вангала;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Пятра Чайкоўскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Дануты Бічэль-Загнетавай чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”» прапануе вашай увазе неапалітанскія песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы шатландскага фолк- і софт-рок дуэта Sutherland Brothers і рок-гурта Quiver;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана жыццю і творчасці Стэфаніі Станюты;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: сюіта Каміля Сен-Санса «Карнавал жывёл»;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Дыялогі пра культуру» з фондаў Беларускага радыё 2023 года. Успамінамі пра кінарэжысёра Міхаіла Пташука дзеліцца Раіса Баравікова;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа аб праектах Вялікага тэатра нашай краіны на другую палову чэрвеня;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – санаты для віяланчэлі і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з творчасцю Уілі Хатча;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана унікальнаму беларускаму абраду  «Ваджэнне Куста»;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Трэцяй сімфоніі Сяргея Рахманінава;
- у 18:10 –  у праграме «Вечары на канапе» спявае Барбра Стрэйзанд;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Запіс зроблены ў 1990 годзе ў Вялікімі тэатры СССР падчас гастроляў Беларускай оперы ў Маскве;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «Pure Instinct» нямецкай рок-групы «Scorpions» 1996 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» – твор Васіля Жуковіча «Жучок і Рыжык»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Размары Клуні 1959 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Напісанае застаецца» паводле аднайменнай п’есы Алеся Петрашкевіча. Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Шалыгін, рэжысёр радыёверсіі – Соф’я Гурыч, у ролях: народны артыст СССР Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Зінаіда Зубкова, Павел Дубашынскі, Мікалай Кірычэнка, Аляксандр Падабед, заслужаныя артысты нашай краіны Фама Варанецкі, Георгій Маляўскі, Уладзімір Рагаўцоў, Мацвей Федароўскі, артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Запіс 1980 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з удзельнікамі творчай садружнасці французскіх кампазітараў «Шасцёрка».

У праграме магчымы змены