15 чэрвеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 15 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестраў Джэймса Ласта;
- у 02:00 – санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі;
- у 06:10 – творчасць беларускага кампазітара Ізмаіла Капланава;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: запісы гурта “Ялла”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнага артыста СССР Аркадзя Саўчанкі;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Васіля Віткі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: арфістка Лавінія Мэер;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы гурта “Тутэйшая шляхта”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – запісы Міхаіла Рыбы і заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі, музыку Жана Рандо;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Мантсерат Кабалье, Лучана Павароці, Марыі Калас;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Бэн Вэбстэр і яго квартэт;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госці – артысты цырка Расіі;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): дырэктар Музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава;
- у 15:15 – запісы аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Генадзя Праваторава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? І для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – музычныя творы Атарына Рэспігі;
- у 19:00 – запісы італьянскага кларнетыста Франчэска Банкіні, групы Yo Yo Mundi;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні амерыканскага спевака Лаянела Рычы;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творчасць беларускага кампазітара Вячаслава Кузняцова.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.