15 кастрычніка: вобраз Божай Маці ў іканапісе, прэм'ера казкі Генадзя Аўласенкі

Пятніцу, 15 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 02:00 – мелодыі Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – песні ў выкананні ірландскай спявачкі Лінды Марцін;
- у 07:05 і 14:05 – фрагменты кантаты Карла Орфа “Карміна Бурана”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: дыктар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілья Курган;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музыка нідэрландскага кампазітара і піяніста Матэа Мідэрвіка;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кэні Барэла 1957 года;
- у 08:30 і 23:30 – запісы “Трыа Марыніч”;
- у 09:00 – мелодыі Сяргея Картэса, Хаакіна Радрыга, Эдварда Грыга і Ферэнца Ліста;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – “Высакародныя і сентыментальныя вальсы” Марыса Равэля;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Любоў Сысоева;
- у 13:05 і 21:10 – музычныя творы ў выкананні спявачкі Марыны Капура;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Канкрэтная музыка”;
- у 15:15 – песні і рамансы айчынных кампазітараў на вершы Янкі Купалы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Рачныя прыгоды”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – творы французскага кампазітара Жака Ібэра;
- у 19:00 – песні і арыі Генры Пёрсела;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра жабяня Квыш-Квыш” (частка 2);
- у 22:15 – музыка беларускага кампазітара Яўгена Цікоцкага.
У праграме магчымы змены.