15 красавіка: прэм'ера казкі Алены Мальчэўскай “Вера і шытыя сланы”

14.04.2021 

Чацвер, 15 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць брытанскай фанк-групы Olympic Runners;
- у 02:00 – запісы вакальнай групы The King`s Singers;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы старой замежнай эстрады;
- у 09:00 – мелодыі Вольфганга Ботэнберга, Луіджы Бакерыні, Іагана Себасцьяна Баха і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – апошнія старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент балета Адольфа Адана “Жызэль”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканец Кевін Махогані;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – удзельніцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” Алена Багданава і Яўгенія Саколікава;
- у 14:05 – музыка Чарлі Чапліна;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар, піяніст Клеменс Крысціян Пётч;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – рамансы і песні беларускіх кампазітараў у выкананні Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Алены Мальчэўскай “Вера і шытыя сланы”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: пра творчасць народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука;
- у 17:30 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – канцэрт Luceram Ensemble, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Хто ведае дарогу да ракі?” (частка 1);
- у 21:10 – творчасць расійскай спявачкі Алы Пугачовай;
- у 22:15 – фрагменты опер Вінчэнца Беліні, Джузэпэ Вердзі, Джакама Пучыні і Руджэра Леанкавала;
- у 23:30 – запісы амерыканскай поп-спявачкі Анастэйшы.
У праграме магчымы змены.