15 красавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, 15 красавіка, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы Астара П’яцолы;
- у 02:00 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ “Цела Госпада нашага”;
- у 06:10 – творчасць амерыканскай артысткі Барбры Стрэйзанд;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: кампазіцыі на словы Леаніда Дзербянёва;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Яфрэма Флакса;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Алега Лойкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: скандынаўская музыка ў выкананні гурта Wandruna;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Ігара Квашэвіча;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Рудневай, мелодыі Сяргея Пракоф’ева, Іаганеса Брамса, Чарлі Чапліна, Пабла Сарасатэ;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – інструментальныя канцэрты Іагана Адольфа Хасэ;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Куці Уільямс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – спявачка Алеся Сівохіна;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі “Казак жыцця” Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Жыццё і творчасць Леанарда да Вінчы” (да 570-годдзя майстра);
- у 15:15 – “Нясвіжская меса” і “Камерная сімфонія” беларускага кампазітара Алега Залётнева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – музыка Эдварда Грыга;
- у 19:00 – опера Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Алы Пугачовай;
- у 22:15 – творчасць беларускага кампазітара Пятра Падкавырава.
У праграме магчымы змены.