- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі Фауста Папеці;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іагана Кванца;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Крэйг Дэвід;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Джэбрана Алькосера;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны зорцы беларускай сцэны, народнай артыстцы ССССР Стефаніі Станюце;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты гурта «Smokie»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з фільма «Мы купілі заапарк»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: расповед аб сакральным драўляным дойлідстве ў Беларусі;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя і традыцыйныя святы, прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: аркестравыя фантазіі і папуры на тэмы опер азербайджанскага кампазітара Узэіра Гаджыбекава;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Джун Крысці;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма размовы – міжнародная акцыя «Ноч музеяў»;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: запісы Хуліа Іглесіяса;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», тэкст чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: вакальныя паэмы Станіслава Манюшкі і Дзмітрыя Смольскага – з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы нямецкага кларнетыста Карла Лайстэра;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Фартэпіянны канцэрт Аляксандра Скрабіна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Брандэнбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні вядучых беларускіх музыкантаў. Запіс зроблены ў красавіку гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Джавані Батыста Пергалезі.
У праграме магчымы змены
