15 сакавіка: Міхась Пазнякоў і “Магія месяцавага святла”

12.03.2021 

У панядзелак, 15 сакавіка, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы савецкіх ВІА;
- у 06:10 – песні на вершы паэта Ігара Каханоўскага;
- у 09:00 – музычныя творы Бенджаміна Брытэна, запісы ансамбля “Брэвіс”, Аляксандра Рудкоўскага і Кацярыны Жураўлёвай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – творы Антоніа Вівальдзі;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Эльвіра Трафава;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма Вудзі Алена “Магія месяцавага святла”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Дэні Эльфман;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – музыку Яўгена Глебава да тэлеспектакля “Восем лялек і мядзведзь”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: выступленне Сяргея Грахоўскага, вершы Максіма Танка і музыка з беларускіх фільмаў;
- у 17:30 – Струнны квартэт Фа мажор Марыса Равэля;
- у 19:00 – канцэрт Беларускага саюза кампазітараў, запісаны ў Белдзяржфілармоніі ў 2008 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “На веснавой праталіне”;
- у 21:10 – песні ў выкананні расійскай актрысы Ларысы Галубкінай;
- у 22:15 – мелодыі расійскага кампазітара Ільі Бешаўлі;
- у 23:30 – Канцэрт № 3 для скрыпкі з аркестрам Каміля Сен-Санса.
У праграме магчымы змены.