15 сакавіка ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага музыканта Рэя Чарльза;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»:  фартэпіянныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
–  у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Сяргея Пракоф'ева;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана асобе дабравернага княза Данііла Маскоўскага;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: гучаць вершы Генадзя Бураўкіна ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
–  у 8:15 – у праграме «Наша музыка» гучаць кампазіцыі, прысвечаныя вясне;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» раскажа пра бліжэйшыя канцэрты Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
–  у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
–  у 10:30 –  у праграме «Арт– гасцёўня» - сустрэча з намеснікам старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўцай Наталляй Шаранговіч;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: у выкананнані Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Расіі імя Яўгена Святланава прагучаць сімфанічныя творы Васіля Каліннікава;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» прысвечана асобе і творчасці спевака Аляксандра Вядзернікава, таксама прагучаць успаміны Надзеі Плявіцкай;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 –праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа пра народную артыстку Беларусі, спявачку і педагога Ірыну Шыкунову;
–  у 13:00 – праект «Музычная студыя» прысвечаны творчасці беларускага кампазітара Ганны Кароткінай;
–  у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы Дэборы Кокс;
–  у 17:00 – у праграме «Класічны рэпертуар» прагучыць фрагмент Першай сімфоніі Аляксандра Скрабіна;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» пазнаёміць з вакальным дуэтам сярэдзіны мінулага стагоддзя. Вы пачуеце запісы Міхася Шуманскага і Васіля Юневіча;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Жака Афенбаха «Казкі Гофмана». Спектакль пастаўлены ў Вялікім тэатры Беларусі ў 1983 годзе. Запіс па трансляцыі;
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Бабуліны кватаранты» чытае артыстка Ліка Пташук;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: запісы брытанскай актрысы і спявачкі Дзіяны Дорс;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёкампазіцыя паводле апавядання Міхася Лынькова «Андрэй Лятун». Рэжысёр – заслужаная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская, у ролях – народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў і Глеб Глебаў, народныя артысты Беларусі Іван Шаціла, Барыс Уладамірскі, заслужаныя артысты Беларусі Сцяпан Хацкевіч, Бірута Дакальская, Зінаіда Зубкова і іншыя. Запіс 1961 года;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by