15 снежня: музыкант Коўлмэн Хокінс і гісторык Зміцер Юркевіч

14.12.2020 

У аўторак, 15 снежня, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – спевы амерыканкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – запісы чэшскага квартэта “Браагас”;
- у 06:10 – песні ў выкананні народнага артыста РСФСР Андрэя Міронава;
- у 09:00 – музычныя творы Антона Арэнскага, Генрыха Вагнера і Джорджа Гершвіна;
- у 10:05 – паўтор праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 14 снежня;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – запісы Франка Карэлі, Алены Абразцовай;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Польскамоўная беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Першае выданне Габрыэлі Пузыні па-беларуску”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Даніна павагі Элвісу Прэслі”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Коўлмэн Хокінс”;
- у 15:30 – запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіротка і гісторыкам Зміцерам Юркевічам;
- у 17:30 – сімфанічную музыку Ёзэфа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт Prague Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні савецкай спявачкі Ніны Бродскай;
- у 22:15 – мелодыі ірана-нямецкага кампазітара аркестравай музыкі Раміна Джавадзі;
- у 23:30 – творы французскага кампазітара Франсуа Дэўена.