У пятніцу 15 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Білі Холідэй;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: клавірныя п’есы Жана Філіпа Рамо;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Акера Білка;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы аркестравага ансамбля Theirrepressible;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”;
- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні групы “Самацветы”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Георгія Фірціча да мультфільма “Прыгоды капітана Врунгеля”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: архіўныя запісы колішніх салістак Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі Марыі Адамейка і Ганны Аўдзеенка;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара 20-га стагоддзя Франсіса Пуленка;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: арганныя п’есы Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома піяніста і вібрафаніста Эдзі Косты 1955-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Тэма перадачы – літаратура як сродак выхавання. Госці ў студыі дырэктар цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна Швед і дырэктар цэнтралізаванай сістэмы сталічных публічных бібліятэк Алена Мацвеева;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы групы “Бэкстрыт бойз”;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: сюіта Валерыя Карэтнікава “Поры года” з рэпертуару сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра лісічку-сястрычку і ваўка-панібрата”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Радзівона Шчадрына.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.