15 верасня: госць у студыі – мастак-графік Раман Сустаў

14.09.2021 

Шаноўныя, сераду, 15 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – джаз іграе Дзюк Элінгтан;

- у 02:00 – Другая сімфонія Сяргея Рахманінава;

- у 06:10 – фолк-рок гурт The Kelly Family;

- у 09:00 – "Класіка раніцай";

- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы латвійскай опернай спявачкі Эліны Гаранча;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: спявае Кэб Кэлаўэй;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з мастацтвазнаўцам Мікалаем Паграноўскім. Госць у студыі – мастак-графік Раман Сустаў;

- у 13:05 і 21:10 – песні на вершы Міхаіла Таніча;

- у 13:30 - “Духоўная спадчына”: мазаіка храма Дзяржаўнай іконы Божай Маці мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра ;

- у 14:05 – фрагменты музыкі Яўгена Глебава да кінастужкі “Вянок санетаў”;

- у 14:15 і 23:00 – раман Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і ў 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Дзімаш Кудайберген;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – прафесар Мікалай Прыгодзіч ;

- у 15:15 – творы Дзмітрыя Лыбіна і Валерыя Карэтнікава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з новымі старонкамі казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: працяг расповеду пра Амедэа Мадыльяні і вершы Алеся Разанава;

- у 17:30 – Шэсць музычных момантаў Франца Шуберта;

- у 19:00 – песні фаду выконвае Ана Моўры;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”. Лідзія Арабей. “Прынцэса Такхачу”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”;

- у 23:30 – запісы Мілен Фармер.

У праграме магчымы змены.