10.12.2020
10 снежня споўнілася 150 гадоў споўнілася з дня нараджэння мастака Фердынанда Рушчыца. Яго называюць творцам еўрапейскага маштабу. Ураджэнец Валожыншчыны адточваў майстэрства ў Санкт-Пецярбургскай Імператарскай акадэміі мастацтваў, пазней сам выкладаў у Варшаве, Кракаве і Вільні, вандраваў па Старым свеце. Але яго думкі заўсёды пра родныя мясціны – маёнтак Багданава. Вядомыя з дзяцінства краявіды натхнялі майстра на новыя палотны. Расказвае намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Вечар.
Найперш творца вядомы жывапіснымі краявідамі. “Берагі Вілейкі”, “Лясны ручай”, “Пустэча”, “Дом у Багданаве” – у палотнах з роднымі мясцінамі бачны вялікі талент каларыста і адчуваецца не толькі замілаванне прыродай, але і чалавечыя перажыванні. У нашай краіне захоўваецца толькі чатыры работы Фердынанда Рушчыца. Зараз яны дэманструюцца на юбілейнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Побач са спадчынай творцы – работы яго настаўнікаў, аднакурснікаў і вучняў, а таксама карціны сучасных мастакоў – удзельнікаў пленэру ў Валожынскім раёне. Працягвае куратар экспазіцыі Юлія Лісай.
Выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі – кульмінацыя юбілейнага Года Фердынанда Рушчыца. Памятная дата занесена ў каляндар ЮНЕСКА-2020. На міжнародным узроўні прайшла і навукова-практычная канферэныцыя, прысвечаная спадчыне нашага земляка.
Фота: wikimedia.org