150-годдзе Фердынанда Рушчыца адзначаць шэрагам культурных падзей

28.02.2020

ЮНЕСКА абвясціла 2020-ты Годам Фердынанда Рушчыца. Урачыстасці ў памяць пра творцу пройдуць па ініцыятыве Беларусі і Польшчы. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння мастака. Да юбілею запланаваныя міжнародныя пленэры, выставы і сустрэчы з нашчадкамі Фердынанда Рушчыца. Многія акцыі пройдуць на яго радзіме – у вёсцы Багданава Валожынскага раёна.Расказвае міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Рыхтуецца вялікая выстава твораў Фердынанда Рушчыца. У экспазіцыю ўвойдуць работы з Траццякоўскай галерэі, варшаўскага, віленскага і кракаўскага музеяў і карпаратыўных калекцый. "Спадчына Фердынанда Рушчыца аб’ядноўвае розныя краіны", – лічыць Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Праграму да юбілею Фердынанда Рушчыца завершыць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Яна адбудзецца ў дзень нараджэння мастака, 10 снежня.

Фота: upload.wikimedia.org ("Ля касцёла", 1899 г. Карціна Фердынанда Рушчыца з Нацыянальнага мастацкага музея)