16 чэрвеня ў эфіры: прэм'ера праграмы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі

Чацвер, 16 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага спевака Бо Дзідлі;
- у 02:00 – запісы расійскага баяніста Святаслава Шаршукова, латвійскага этнаграфічнага ансамбля Валтса Пучэ;
- у 06:10 – спевы італьянца Адрыяна Чэлентана;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Сяргей Курохін;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Генадзя Бураўкіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нідэрландскі кампазітар і піяніст Матэа Мідэрвік;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Івана Кірчука;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Яўгена Глебава, Іагана Себасцьяна Баха, Галіны Уствольскай, запісы Антаніны Няжданавай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – творы Анры-Жазэфа Рыжэля і Антоніа Вівальдзі з рэпертуару Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: фрагменты фестывалю “Джазавыя вечары ля ратушы”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – пісьменнік, педагог, журналіст Галіна Пшонік;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні” – беларускія старонкі з летапісу Вялікай Айчыннай вайны рускага пісьменніка Канстанціна Сіманава;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Анатоля Падгайскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – другая частка араторыі “Саул” Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА: музычная праграма сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі “Музыка савецкага кіно”, дырыжор – Аляксандр Высоцкі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Аленку, якая лета правяла ў бабулі” (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Валерыя Залатухіна;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: аповед пра оперу “Усяслаў Чарадзей” Мікалая Шчаглова-Куліковіча.
У праграме магчымы змены.