16 і 17 кастрычніка: прэм'ера канцэрта Таццяны Старчанка

Сябры, у суботу, 16 кастрычніка, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:

- у 00:04 – запісы Гідона Крэмера і аркестра “Крэмерата Балтыка”;

- у 02:00 – мелодыі Каміля Сен-Санса;

- у 06:10 – творы Сяргея Танеева;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: айцец Георгій (протаіерэй Георгій Завяршынскі);

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы беларускіх паэтаў пра маці;

- у 08:15 – музыка Фрыдэрыка Шапэна;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: цялесна-арыентаваная тэрапія;

- у 09:20 –“Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Оле Лукое” паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсана;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: радыёпадарожжа па Іспаніі;

- у 11:30 – творы Яна Сібеліуса;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава;

- у 13:00 – запіс канцэрта “Восеньскія мроі” з удзелам піяністкі Таццяны Старчанка і віяланчэліста Станіслава Петчанкі, які адбыўся ў Лошыцкай сядзібе;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбляў Colonge Vocal Ensemble, Musica Antiqua Colonge, Academy of St. Martin of the Fields, а таксама мелодыі з музычнага фільма Blues Brothers;

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 16:15 – “Гасцінец”: Пакроўскія кірмашы;

- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: балетмайстар, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Ірына Архіпава, Эміль Гілельс;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: TheBeatles;

- у 19:00 – першая частка оперы Мадэста Мусаргскага “Барыс Гадуноў”;

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Віктара Праўдзіна “Цукеркі для бацькі”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Восеньская пара”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага;

- у 21:30 – радыёспектакль “451 градус па Фарынгейце” па рамане Рэя Брэдберы;

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Вежа”.

 

У нядзелю, 17 кастрычніка, мы прапануем:

-         

у 00:04 – запісы з дыска “Іншыя рытмы”, а таксама фрагменты нідэрландскага фестывалю “Музычныя сустрэчы”;

-         

у 06:10 – старонкі балета Карэна Хачатурана “Чыпаліна”;

-         

у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы беларускіх паэтаў пра маці (працяг);

-         

у 08:15 –  “Музыку на канале “Культура”;

-         

у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “Доктар Айбаліт” паводле казкі Карнея Чукоўскага;

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Дзень Іспанідад;

- у 11:30 – Скрыпічны канцэрт Фелікса Мендэльсона;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі;

- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра AcademyofSt. MartinintheFields, запісы квартэта Дэйва Брубека;

- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з малодшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Сяргеем Лісіцам;

- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: месцы дзіцячага адпачынку;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэтАляксандр Быкаў;

- у 17:30 – Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Ёзефа Гайдна;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Лайза Мінэлі;

- у 19:00 – працяг оперы Мадэста Мусаргскага “Барыс Гадуноў”;

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Вячаслава Адамчыка “На тутэйшай зямлі”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Марці – сумленны злодзей”;

- у 21:10 – творчасць Крыса Дэ Бурга;

- у 21:30 – інсцэніраваныя старонкі аповесці Алеся Адамовіча “Апошняя пастараль”;

- у 23:10 – харавую музыку ў выкананні Шведскага радыёхору.

 

У праграме магчымы змены.