- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі Рэя Чарльза;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Карэл Гот;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творамі брытанскага кампазітара Гарэта Кокера;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа аб першым радыётэатры ў беларускім эфіры;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: музыка Джорджа Бенсана;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: дуэт з оперы «Трыстан і Ізольда» Рыхарда Вагнэра;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: знаёмства з кавалём-збройнікам Эдвардам Стэфановічам;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка Ф.Бэнды;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Забранае шчасце» з трылогіі «Палешукі» лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Гаўрыловіча;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Тэлоніуса Монка;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – архітэктар і пісьменнік Анатоль Шабалін;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: песні Аляксандры Пахмутавай;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Чацвёртай сімфоніі Пятра Падкавырава – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Ігнаца Мошэлеса;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Першы фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Брандэнбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні вядучых музыкантаў сталіцы. Запіс зроблены ў красавіку гэтага года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева.
У праграме магчымы змены
