16 красавіка: госці эфіру – акцёры расійскага тэатра “НитьЯ”

15.04.2021 

Пятніцу, 16 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Барбры Стрэйзанд;
- у 02:00 – рамансы Аляксандра Даргамыжскага;
- у 06:10 – творчасць амерыканскай спявачкі Ванесы Уільямс;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Георга Фрыдрыха Гендэля, Іржы Чарта, Іаганеса Брамса і Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – мелодыі Генры Пёрсела;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Луі Прыма і яго аркестр;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – акцёры расійскага тэатра “НитьЯ”;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “Цягнік на Дарджылінг. Адчайныя вандроўцы”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Джэніфер Хігдан;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Стыль мадэрн у мастацтве”;
- у 15:15 – песні народнага артыста СССР Ігара Лучанка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алены Мальчэўскай “Вера і шытыя сланы”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага;
- у 17:30 – творы французскага кампазітара Фларана Шміта;
- у 19:00 – араторыя Георга Фрыдрыха Гендэля “Трыумф часу і расчаравання”, запіс прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хто ведае дарогу да ракі” (частка 2);
- у 21:10 – песні ў выкананні канадскай спявачкі Эн Мюрэй;
- у 22:15 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні беларускіх музыкантаў;
- у 23:30 – запісы Бэна л’Онкля Соўла.
У праграме магчымы змены.