У пятніцу16 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Франсіса Гоі;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы сям’і Моцартаў;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Шарля Азнавура;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара Дарыа Фаіні;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: творчасць Міхаіла Фінберга;
- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”:песні савецкай эстрады мінулых гадоў;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксандра Колкера да кінафільма “Труфальдзіна з Бергамо”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Песняры”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: струныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Канцэрт для флейты і габоя з аркестрам Антоніа Сальеры;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы братоў Дорсі пачатку 1950-х;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы дуэта Таццяны і Сяргея Нікіціных;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: “Камерная сімфонія” Алега Залётнева;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс трансляцыі канцэрта-адкрыцця 38-га фестывалю музыкі “Мінская вясна” да 150-годдзя Сяргея Рахманінава. Запіс зроблены ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 1-га красавіка 2023-га года;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Сяргея Танеева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.