- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: Фартэпіянны квартэт №2 сі-бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фрагмент балета Сяргея Пракоф'ева «Рамэа і Джульета»;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Алеся Пісьмянкова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: у выкананні народнага артыста СССР Эміля Гілельса і Філадэльфійскага сімфанічнага аркестра прагучыць Канцэрт №1 Фрыдэрыка Шапэна. Дырыжор Юджын Армандзі;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, правядзе па мемарыяльных месцах Дзятлава;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага поп-музыканта Дэніэла Буна;
- у 10:30 – праграмы «Віртуозы» знаёміць з гісторыкам, этнолагам, педагогам, доктарам гістарычных навук, прафесарам кафедры сацыяльнай камунікацыі БДУ Ірынай Калачовай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: музыка Рабэра дэ Візэ і Іагана Ёзефа Фукса;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць другая частка радыёкампазіцыі «Разважанне аб рэчаіснасці», створанай паводле навэл-эсэ нямецкага пісьменніка і драматурга Генрыха фон Клейста. Аўтар і рэжысёр інсцэніроўкі – Алена Казленя. Запіс 1999 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з артыстам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Аляксандрам Асіпцом;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» - музыка Генры Пёрсела ў выкананні Лонданскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Чарлза Медзіяма, «Джазавыя краявіды» прысвечаны духавому аркестру з Новага Арлеана «Dirty Dozen Brass Band»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прапануе ўспомніць народныя салдацкія песні;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: у выкананні Уральскага дзяржаўнага акадэмічнага філарманічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Андрэя Чысцякова прагучыць Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса, салістка – народная артыстка Расіі Наталля Панкова;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Джо Дасэн;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Сяргея Картэса «Візіт дамы». Пастаноўку ў 1995 годзе ажыццявілі музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык – народны артыст Расіі Генадзь Праватораў і рэжысёр-пастаноўшчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалай Пінігін, запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «X&Y» Coldplay 2005 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: руская народная казка «На чужое паквапішся – сваё страціш»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Луі Бэлсана і яго ансамбля 1954 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Выбачайце, калі ласка» паводле аднайменнай п'есы Андрэя Макаёнка. Выканаўцы народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі, народныя артысты Беларусі Яніна Глебаўская, Іосіф Матусевіч, Мікалай Звездачотаў, артыстка Марыя Бялінская. Запіс 1954 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з бельгійскай скрыпачкай Сесіль Брашэ.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by