16 лютага ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 16 лютага, заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага музыканта Стыві Уандэра;
- у 02:00 – Пятую сімфонію Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – песні ў выкананні Марлен Дзітрых;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Яўгена Глебава з кінафільма “Саша-Сашачка”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Валянціны Панамаровай;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: вальсы сучасных кампазітараў;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” – другую частку свецкай араторыі Георга Фрыдрыха Гендэля “Семела”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фітджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Чэчыліі Барталі, а таксама ансамбля “Кантабіле”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Эдзі “Локджа” Дэвіса 1958 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Андрэй Басалыга;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: дырыжор Вячаслаў Бартноўскі;
- у 14:15 і 23:00 – заканчэнне “Крэйцаравай санаты” Льва Талстога;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – паэтка Ніна Шклярава;
- у 15:15 – старонкі “Полацкага сшытка”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – музыку Сяргея Рахманінава ў выкананні Уладзіміра Горавіца;
- у 19:00 – запісы брытанца Марціна Сімпсана;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чароўны пэндзлік Ма Ляна;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Чэслава Немэна;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: тэатральную музыку Жана Батыста Люлі.

У праграме магчымы змены.