– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Венскага філарманічнага аркестра;
– у 01:00 – «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: раннія творы Антона Рубінштэйна;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны святым пакутнікам Барысу і Глебу;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Аляксандра Быкава гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: фрагменты балета Генрыха Вагнэра «Пасля балю» паводле апавядання Льва Талстога;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: песні італьянскага аўтара-выканаўцы Нікала Фабі;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны Пласіда Дамінга аб супрацоўніцтве з дырыжорам Гербертам фон Караянам, музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» перанясе нас на Хойніччыну;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з кінафільма «Пазнай мяне»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Варыяцыі на тэму ракако» Пятра Чайкоўскага;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: знаёмства з акцёрам тэатра і кіно, рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Дэвідам Розумавым;
– у 12:00 і 17:00 – праект «Музычная студыя» раскажа аб творчасці кампазітара Яна Давіда Голанда;
– у 13:00 - «Натхнёныя музыкай»: творчыя праекты Вялікага тэатра Беларусі, скіраваныя на папулярызацыю опернага мастацтва;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы Карла Філіпа Эмануэла Баха, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы Тэдзі Пендэрграса;
– у 18:10 – «Вечары на канапе»: спявае «чэшскі салавей» Карэл Гот;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка аперэты Імрэ Кальмана «Баядэра». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1973 годзе. У пастаноўцы ўдзельнічае легендарная зорка аперэты Таццяна Шмыга, а таксама бліскучы акцёрскі тандэм Андрэя Міронава і Аляксандра Шырвіндта;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы барабаншчыка Луі Бэлсана і яго ансамбля;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: радыёкампазіцыя «Сцяг брыгады» паводле аднайменнай паэмы Аркадзя Куляшова. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1964 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
