16 сакавіка: ініцыятывы Купалаўскага музея і творчасць расійскага арфіста Аляксандра Балдачова

15.03.2021 

У аўторак, 16 сакавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Тэльмы Х’юстан;
- у 02:00 – музычныя творы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – песні ў выкананні італьянскага акцёра і спевака Адрыяна Чэлентана;
- у 09:00 – музыку Джорджа Гершвіна, Каміля Сен-Санса і Анатоля Лядава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – запісы Тамары Ніжнікавай, Мікалая Геды, Аркадзя Саўчанкі і Віктара Чарнабаева;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы 1958 года амерыканскага трубача Куці Уільямса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Разам з Купалам. Музейныя ініцыятывы”. Госця эфіру – загадчыца аддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыля Барткова;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Птушыны кош”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: скрыпачка Анжэль Дзюбо;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – музычныя творы Рыгора Пукста, Юрыя Семянякі, Яўгена Цікоцкага і Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку” Раісы Баравіковай;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю са спеваком Валерыем Кучынскім, аўтарскае выкананне верша Сцяпана Пятрова, фрагмент оперы Анатоля Багатырова “У пушчах Палесся”;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт Oslo Philharmonic, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра людзей і птушак”;
- у 21:10 – запісы Ірыны Грыбулінай;
- у 22:15 – творчасць расійскага арфіста Аляксандра Балдачова;
- у 23:30 – Фартэпіяннае трыа № 2 до мінор Фелікса Мендэльсона.
У праграме магчымы змены.