- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы легенды французскай эстрады – Даліды;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: мелодыі Мікаэла Тарывердыева з кінафільмаў і спектакляў;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Генадзя Бураўкіна чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «”Культура”»: мелодыі з папулярных савецкіх кінафільмаў;
- у 9:10 і 16:00 – у эфіры праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Ён раскажа пра падзеі тых часоў у Маладзечне;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Сэмі Джонс;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з пісьменніцай Інай Фраловай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Першай сімфоніі Іаганеса Брамса;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць заключная частка інсцэніроўкі паводле рамана Мігеля дэ Сервантэса Сааведра «Дон Кіхот». Аўтар і рэжысёр радыёкампазіцыі – Алена Казленя, ролі выконваюць артысты сталічных тэатраў;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярынай Дзегцяровай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, дзе гучаць хіты мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – опера Генры Пёрсела «Каралева фей», «Джазавыя краявіды» прысвечаны спявачцы Даян Рыўз;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Фартэпіянная саната фа мінор Сяргея Ляпунова;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Сяргей Лемешаў;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Жака Афенбаха «Казкі Гофмана». Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі зроблены ў 1983 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку групы Oasis «(What’s the Story) Morning Glory?» 1995 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Як воўк авечкаю прыкідваўся»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай спявачкі Джун Крысці 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Паляванне на апошняга жураўля» паводле аднайменнай аповесці Алеся Жука. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Тамара Абакумоўская, кампазітар – Алег Залётнеў, рэжысёр – Валерый Анісенка. Выканаўцы – народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў, Стэфанія Станюта, Віктар Тарасаў, артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1984;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю сучаснага амерыканскага кампазітара Стыва Райха.
У праграме магчымы змены